-
1 сёе-тое
-
2 там-той
там-тая; там-тое там-той (там-тая; там-тое) займ.вон тот -
3 дзядзіна
дзядзіна, -ы ж.Жена дяди....Тое лепшае чалавецка-беларускае, што ўзгадавала ва мне сям'я (не ўся сям'я наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ той-гэты), тое выкараняла доўгі час школа. Гарэцкі. Няхай жаль мне душы не кране, дзядзіна, падтрымай мяне. Геніюш. Назаўтра дзядзіна ўстала раніцой, выйшла на падворак... Карпюк.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзядзіна
-
4 шапкаваць
шапкаваць незак. разм.1. Заискивающе кланяться, унизительно выпрашивать.- У мяне, каб не схлусіць вам, сані вельмі нялюдскія, а шапкаваць перад людзьмі, каб пазычыць сягды-тагды, дык... Чорны. Гаворка ішла і пра тое, каб неяк перабрацца на роднае аселішча ў Цімкавічы, агораць свой кут, сабраць грошы на каня і карову, і пра тое, каб прыдбаць нейкі спосаб жыцця і не абіваць чужыя парогі, не шапкаваць перад кожным, не кланяцца чорту лысаму. Тычына.2. Снимать шапку перед кем-либо....Як паедзем на кірмаш, дык усё мястэчка залюбуецца, гледзячы на нас. Нашы вясковыя хамулы толькі шапкаваць будуць перад намі. Крапіва.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шапкаваць
-
5 вымкнуць
вымкнуць зак.Стремительно вырваться откуда-нибудь.Ці вымкну я птушкаю з думкай пралётнаю на тое поле, на роўнае тое, ці ўгледжуся ў хату ўбога-маркотную, - смутна мне бачыці гора людское. Купала.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вымкнуць
-
6 жупіць
жупіцьговорить, беседовать, разговаривать.Што каму рупіць, той тое и жупіць. -
7 сенаваць
сенаваць незак.Заготавливать сено.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сенаваць
-
8 стальмашня
стальмашня, -і ж. разм.Мастерская колёсника.От ён (Змышлевіч) тады ў стальмашні і налажыўся гэблік у руках трымаць, з пілкаю ды з долатам як абыходзіцца, сёе-тое ў паяздзе паправіць мог. Калюга. Я часта прыбягаў у стальмашню да бежанца, пазіраў на яго рукі... Бялевіч. Мы з ім (Лёвачкам) пасябравалі і ўвесь час праводзілі то ў лесе, які быў недалёка, то ў садку, забаўляліся пад паветкай, дзе была бацькава стальмашня. Кухараў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стальмашня
-
9 сапсець
сапсець зак., разм.Выжить из ума.І дзед махаў рукою: - зусім бацян сапсеў! А бусел думаў тое ж, але сказаць не ўмеў. Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сапсець
-
10 паншчына
паншчына, -ы ж. разм.Крепостное право.Дзеялася тое даўно, яшчэ за паншчынай. Гарэцкі. Але вось бяда - мае ён (Яська) зямлі дужавата: цэлую паўвалоку. Колькі падзялілі, як паншчыну скасавалі, толькі і цяпер у іх ёсць. Калюга. Каты былі бедныя, казалі, што яшчэ за паншчынаю ў іхняга прадзеда, бо ленаваўся рабіць, пан адабраў палавіну надзелу. Адамчык.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паншчына
-
11 крэмзаць
крэмзаць незак., разм.Писать небрежно, не заботясь об аккуратности.Ён (Кураглядаў) пераможна і ўрачыста дыктаваў тое, што ў патрэбны момант можа выратаваць асабіста яго, а Мішка паслухмяна ўсё гэта крэмзаў. Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крэмзаць
-
12 кацёлка
кацёлка, -і ж. разм.Деревянный кружок, который дети катают для забавы.Дзеці за доўгі дзень насеклі з макрыцы і крапівы сечанкі свінням, споўзалі ў чужую рэпу і ў яблыкі, пакачалі кацёлку і наўмысля пабілі ёю шыбу ў кутнікавым акне... Гарэцкі. Проста прыемна было вось так нечакана ўбачыць знаёмага чалавека, пра якога, можна сказаць, ужо ніколі і не думаў, бо калі яно тое было, што разам ганялі кацёлкі па вуліцах. Кудравец....Бывала, летам у нядзелю збярэцца гурт каля нашай хаты, пасядуць на прызбе і пачнуць весці гаворку, толькі б паслухаць, дык пасылаюць нас у кацёлку гуляць. Гурскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кацёлка
-
13 самотнічаць
самотнічаць незак., разм.Находиться, проводить время в одиночестве.У задуме глядзіць Хомка на галузванне і дуронства малых, і, калі іх пачынаюць біць за тое, што адураюць галаву, ён палахліва прыліпае ў куточку і жаласна самотнічае ў ім. Гарэцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > самотнічаць
-
14 жаўцяк
жаўцяк, -у м. абл.Желтый песок.Толькі тое і глядзі - пад раку круці і круці, каб не выворваць глей; у лагчыне паднімі на сярэднюю праворку, а на выспе пад дарогу - зноў круці, каб не цягнуць наверх жарству, не выкідваць жаўцяк. Пташнікаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жаўцяк
-
15 залетась
залетась прысл.В позапрошлом году.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > залетась
-
16 засланіць
засланіць зак.Закрыть заслонку печи.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > засланіць
-
17 ачужэць
ачужэць зак.Стать чужим.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ачужэць
-
18 збольшага
збольшага, прысл. разм.Большей частью; в основных чертах.І тое, што надае мясцовасці асабліва рамантычны характар: замкі, што збольшага ляжаць у руінах. Караткевіч. Расказаў збольшага пра ўсё, што давялося яму перажыць перад арыштам і пасля арышту, пакуль прывезлі сюды. Машара. Аляксей... запыленыя боты збольшага паабіваў аб цвёрды рамоннік пад плотам і пайшоў у райана. Грахоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > збольшага
-
19 корч
корч, карча м.1. Вывернутый из земли с корнями пень.Павольна тубылец ідзе праз тайгу і сочыць, дзе собаль у корч мільгануў, шукае, дзе ходзіць-лятае касач. Дубоўка. Пісьменнік выварочваў і пілаваў карчы, прычым рабіў гэта з вялікім задавальненнем. Лужанін.2. абл. Куст картофеля, лука и др., вывернутый из земли.А восень - выццё малатарні, хмары пылу, ад якіх душыць усярэдзіне, доўгія рады карчоў бульбы, падкапаных жалезняком Яўхіма ці старога Глушака... Мележ. Не, пакуль тое капаць, маці падкопвала - разграбала рукамі зямлю пад карчамі, выбірала самыя вялікія бульбіны, а астатнія, меншыя, прыгортвала зноў зямлёю... Сачанка. Старая жанчына збірае ў прыпол бульбіны. Бярэ вывернуты з зямлі корч, атрасае і падбірае дробную, нібы гарох, бульбачку. Карамазаў. -
20 дудукаць
дудукаць незак., разм.Негромко говорить, переговариваться.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дудукаць
- 1
- 2
См. также в других словарях:
ТОЕ ОДА — см. Сэссю … Большой Энциклопедический словарь
САМОЛЁТОЕ — САМОЛЁТО... Первая часть сложных слов. со знач. относящийся к самолётам, напр. самолётостроение, самолётостроитель, самолёторемонтный. Толковый словарь Ожегова. С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. 1949 1992 … Толковый словарь Ожегова
n-тое приближение — n tasis artinys statusas T sritis fizika atitikmenys: angl. n th order approximation vok. n Näherung, f rus. n тое приближение, n; приближение n того порядка, n pranc. approximation de n ième ordre, f … Fizikos terminų žodynas
Белова́тое те́ло — (corpus albicans, LNH; син. белое тело) участок рубцово перерожденной ткани яичника на месте желтого тела, образовавшийся в результате его обратного развития … Медицинская энциклопедия
Голубова́тое ме́сто — (locus ceruleus, PNA; locus coeruleus, BNA, JNA) участок голубоватого цвета в верхнебоковой части ромбовидной ямки ствола головного мозга кнаружи от верхней ямки; соответствует проекции чувствительного ядра тройничного нерва … Медицинская энциклопедия
Полоса́тое те́ло — (corpus striatum, PNA, BNA, JNA; син. стриатум) парное скопление серого вещества в толще полушарий большого мозга, состоящее из хвостатого и чечевицеобразного ядер, разделенных прослойкой белого вещества внутренней капсулой … Медицинская энциклопедия
Се́рдце волоса́тое — (cor hirsutum) см. Сердце ворсинчатое … Медицинская энциклопедия
гупачъ — тое ж, што і гупало … Старабеларускі лексікон
кидъ — тое, што скінута ў адно месца … Старабеларускі лексікон
Левковские — Герб Трубы Описание герба: В белом серебряном поле т … Википедия
Список серий аниме «Хикару и Го» — Основная статья: Хикару и Го Это описание серий аниме сериала Хикару и Го, который транслировался в Японии с 10 октября 2001 по 26 марта 2003 года, а в январе 2004 года было выпущено продолжение в виде OVA. Серии в этом сериале, в соответствии с… … Википедия